Вернікі Святой Зямлі і пілігрымы сустрэлі Хрост Пана на рацэ Ярдан |
| Друк | |
14.01.2013 14:16 |
13 студзеня, у нядзелю Хросту Пана, хрысціяне Святой Зямлі і пілігрымы над водамі ракі Ярдан дзякавалі за дар веры і аднавілі абяцанні хросту. Пілігрымка пад кіраўніцтвам францішканаў з Кустодыі Святой Зямлі адбылася ў межах Года веры.
Урачыстую святую Імшу ля ракі Ярдан узначаліў кусташ Святой Зямлі а. П’ербатыста Піццабала, які нагадаў, што гэтая рака ў хрысціянскай тэалогіі з’яўляецца «сімвалам новага нараджэння і дару жыцця, які паходзіць з таямніцы веры».
Падчас літургіі некалькім дзецям быў удзелены сакрамэнт хросту.
Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у гэтым годзе на Ярдан прыбылі шматлікія пілігрымы, прадстаўнікі законных супольнасцяў, вернікі з Ізраіля і Палесціны. (AG)
|