Польшча: крыж у парламенце застанецца | Друк |
15.01.2013 11:44

14 студзеня Акружны суд у Варшаве адхіліў іск антыклерыкальнага руху Палікота, які дамагаўся ўбраць насценны крыж з залы пленарных пасяджэнняў польскага парламенту. Рашэнне суда было адзінадушным.

Як паведамляе wiara.pl, на думку прадстаўнікоў руху Палікота, крыж уплывае на прыняцце рашэнняў парламентам, а яго размяшчэнне нязгоднае з Канстытуцыяй і парушае ўстаў аб гарантыях свабоды веравызнання.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by