Католікі Іарданіі выказалі гатоўнасць прыняць сірыйскіх бежанцаў | Друк |
15.01.2013 15:36

Працягваецца масавы зыход бежанцаў з Сірыі. Суседнія краіны ўжо не ў стане прыняць іх і забяспечыць дапамогу. Гатоўнасць адкрыць бежанцам дзверы сваіх храмаў выказалі католікі Іарданіі.

14 студзеня ў Сірыі адбыліся чарговыя бамбардзіроўкі, у якіх загінулі больш за 100 чалавек, у тым ліку больш за 20 дзяцей.

У адпаведнасці з данымі Міжнароднага выратавальнага камітэта, адной з галоўных прычын зыходу сірыйцаў са сваёй краіны з’яўляецца сексуальнае насілле ваенных над жанчынамі.

Як інфармуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 57 дзяржаў ужо падалі ў Міжнародны суд заяву аб расследаванні злачынстваў, здзейсненых у Сірыі за 22 месяцы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by