У Ірландыі касцёл закідалі бутэлькамі з бензінам | | Друк | |
16.01.2013 12:38 |
![]() Як перадае wiara.pl, напад пагражаў у першую чаргу дзецям-інвалідам, якія на той момант знаходзіліся ў касцёльнай зале. «Гэта было страшнае перажыванне для нас. Шматлікія вернікі прыходзілі пераканацца, ці з дзецьмі ўсё ў парадку і ў якім стане знаходзіцца святыня», — гаворыць адзін з супрацоўнікаў касцёла. Былы мэр горада назваў дзеянні зламыснікаў «сектанцкім нападам». Пратэстанцкія лаялісты прызналіся, што гэты пагром у святыні ўчынілі прадстаўнікі іх моладзі. Такім чынам яны выказвалі сваё незадавальненне ірландскімі нацыяналістамі, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца католікамі. У выніку беспарадкаў 12 студзеня ў Белфасце было паранена 29 паліцэйскіх. (JLS) |