У Ірландыі касцёл закідалі бутэлькамі з бензінам | Друк |
16.01.2013 12:38
У паўночнай Ірландыі падчас беспарадкаў паміж брытанскімі лаялістамі і ірландскімі сепаратыстамі быў закіданы бутэлькамі з бензінам каталіцкі касцёл св. Мацея. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Белфаст.
Як перадае wiara.pl, напад пагражаў у першую чаргу дзецям-інвалідам, якія на той момант знаходзіліся ў касцёльнай зале.

«Гэта было страшнае перажыванне для нас. Шматлікія вернікі прыходзілі пераканацца, ці з дзецьмі ўсё ў парадку і ў якім стане знаходзіцца святыня», — гаворыць адзін з супрацоўнікаў касцёла.

Былы мэр горада назваў дзеянні зламыснікаў «сектанцкім нападам». Пратэстанцкія лаялісты прызналіся, што гэты пагром у святыні ўчынілі прадстаўнікі іх моладзі. Такім чынам яны выказвалі сваё незадавальненне ірландскімі нацыяналістамі, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца католікамі.

У выніку беспарадкаў 12 студзеня ў Белфасце было паранена 29 паліцэйскіх.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by