Ірландскі іерарх пра аборты: прыкладаць усе намаганні для захавання жыцця маці і дзіцяці | Друк |
16.01.2013 17:10

Пра аднолькавую святасць жыцця маці і дзіцяці нагадаў старшыня Рады па пытаннях шлюбу і сям’і епіскапату Ірландыі біскуп Крыстафер Джонс. Іерарх выступіў у Камісіі па ахове здароўя ў парламенце краіны.

Палеміка вакол абортаў выбухнула ў Ірландыі некалькі месяцаў таму ў сувязі з гісторыяй Савіты Халапанавар, якая памерла ў бальніцы пасля таго, як урачы адмовілі ёй у аборце. З таго часу ўрад краіны пачаў абмяркоўваць магчымасць легалізацыі аборту ў выпадку, калі цяжарнасць пагражае жыццю маці.

У ходзе слуханняў па гэтым пытанні ў парламенце біскуп Крыстафер Джонс адзначыў, што аборт, які разумецца як «прамое і намеранае знішчэнне яшчэ не народжанага дзіцяці, ні ў якім разе не можа быць дапушчальны». Як інфармуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, іерарх дадаў, што «павінны быць прыкладзены ўсе магчымыя намаганні для захавання жыцця як маці, так і дзіцяці». Біскуп падкрэсліў, што ў аснове дэбатаў па гэтай тэме павінна быць спачуванне, разуменне і павага да жанчыны.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by