Мітрапаліт Берліна: чалавек не можа вырашаць наконт заканчэння жыцця | Друк |
18.01.2013 16:02

Рашуча казаць «не» эўтаназіі заклікаў вернікаў Мітрапаліт Берліна кардынал Райнер Марыя Вэлькі. Нямецкі іерарх заахвоціў да супраціўлення «культуры смерці ва ўсіх яе абліччах».

Як інфармуе агенцтва KNA, кардынал падкрэсліў, што жыццё — дар Стварыцеля і знаходзіцца не ў распараджэнні чалавека, які не можа вырашаць наконт заканчэння свайго або чужога жыцця.

Іерарх дадаў, што нават у найцяжэйшых выпадках медыцына здольная аблегчыць боль і цярпенні хворага.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by