У Асізі праходзіць Генеральны Капітул Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных | Друк |
20.01.2013 17:32

19 студзеня ў Асізі (Італія) пачаўся 200-ы Генеральны Капітул Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных, які працягнецца да 18 лютага. У ім удзельнічаюць дэлегаты з усяго свету. Падчас капітула вырашаць, хто будзе кіраваць Ордэнам у бліжэйшыя шэсць гадоў.

Капітул таксама пакліканы каардынаваць дзейнасць братоў ва ўсім свеце, увесці новыя прапановы на шэсць гадоў і вызначыць задачы. Удзельнікі гэтага пасяджэння абменьваюцца вопытам, а перш за ўсё, як адзначае сённяшні генерал Ордэна а. Марка Таска, гэта «час глыбокай малітвы і веры».

У цэлым Ордэн налічвае 4,3 тысячы братоў, якія працуюць у 65 краінах.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by