У Польшчы сабрана рэкордная колькасць цёплага адзення для афганскіх дзяцей | Друк |
21.01.2013 16:19

Рэкордная колькасць цёплага адзення для дзяцей Афганістана — пяць тон — сабрана ў Польшчы валанцёрамі Фонду гуманітарнай дапамогі «Redemptoris Misio». Акцыя праходзіла ў чацвёрты раз.

Фонд збіраў цёплае адзенне і школьныя прылады, якія на ваенным самалёце будуць дастаўлены афганскім дзецям. Зараз, як інфармуе агенцтва КАІ, у Афганістан адпраўляецца першы транспарт з гуманітарнай дапамогай. Другі вырушыць у палове лютага.

Як адзначаюць арганізатары акцыі, з просьбай аб дапамозе да фонду звярнуліся польскія салдаты, якія служаць у Афганістане. Баявыя дзеянні ў краіне працягваюцца ўжо больш за 30 гадоў.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by