Мільён паштовак супраць гомасексуальных саюзаў у Вялікабрытаніі | Друк |
22.01.2013 10:40

Католікі Вялікабрытаніі вышлюць у парламент мільён паштовак, у якіх выкажуцца супраць легалізацыі ў краіне гомасексуальных саюзаў і за абарону традыцыйнай сям’і. Ініцыятарам акцыі з’яўляецца епіскапат Англіі і Уэльса.

Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, праект закона аб легалізацыі такіх сужэнстваў плануецца разгледзець у пачатку лютага. У паштоўках вернікі будуць заклікаць палітыкаў галасаваць супраць гэтага праекта.

У бліжэйшую суботу, 26 студзеня, паштоўкі трапяць таксама ва ўсе каталіцкія касцёлы Вялікабрытаніі.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by