У Італіі праваслаўе займае другое месца па распаўсюджанасці пасля каталіцызму | Друк |
22.01.2013 17:54

За кошт імігрантаў з Румыніі праваслаўе стала другой па распаўсюджанасці рэлігіяй у Італіі. Пра гэта паведамляе польскае агенцтва КАІ са спасылкай на італьянскую газету «La Repubblica».

Яшчэ нядаўна найбольшай рэлігійнай меншасцю ў Італіі лічыліся мусульмане, якіх у 2012 годзе ў краіне налічвалася 1 млн 650 тысяч. Паводле даследаванняў, колькасць праваслаўных перавышае колькасць мусульман на 50 тысяч.

Румыны сталі пятай часткай сярод меншасцяў у Італіі.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by