Арцыбіскуп Пеццы: у Тыдзень малітваў аб адзінстве мы павінны сведчыць аб любові Хрыста | | Друк | |
23.01.2013 12:54 |
Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў дапаможа пераадолець скептыцызм у адносінах да гэтага адзінства. Гэта падкрэсліў ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы на Імшы аб адзінстве хрысціянаў 21 студзеня. Па словах іерарха, якія прыводзіць Kаtolik.ru, падзел хрысціянаў «змяншае сэнс і сведчанне, у якім мае патрэбу свет». Гэты падзел «аслабляе тое ўнікальнае сведчанне, якое можа даць Касцёл — сведчанне аб адзінстве, сведчанне любові». (AG) |