У Асізі абраны генерал Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных | Друк |
29.01.2013 15:33

29 студзеня падчас 200-га Генеральнага Капітула Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных, які праходзіць у Асізі (Італія), генералам Ордэна быў зноў абраны яго сённяшні кіраўнік а. Марка Таска. Новаабраны генерал будзе кіраваць Ордэнам у бліжэйшыя шэсць гадоў.

Айцец Марка Таска нарадзіўся 9 чэрвеня 1957 г. у Падуі. Уступіў у Ордэн Меншых Братоў Канвентуальных у 1968 г. Святарскае пасвячэнне прыняў 19 сакавіка 1983 г. Быў рэктарам ніжэйшай духоўнай семінарыі, выкладаў псіхалогію і катэхетыку ў Інстытуце св. Антонія, доктара, у Падуі. У першы раз быў абраны генералам Ордэна падчас Капітула 26 мая 2007 г.

Капітул, які пачаўся 19 студзеня, таксама пакліканы каардынаваць дзейнасць братоў ва ўсім свеце, увесці новыя прапановы на шэсць гадоў і вызначыць задачы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by