У Санкт-Пецярбургу праходзіць кангрэс па ўдасканаленні катэхетычнай дзейнасці | Друк |
31.01.2013 12:08

У Санкт-Пецярбургу (Расія) з 29 студзеня па 1 лютага праходзіць Усерасійскі кангрэс «Шлях да пасхальнай таямніцы веры». Больш за 70 прадстаўнікоў чатырох дыяцэзій краіны шукаюць шлях удасканалення дапамогі новым вернікам, якія ўступаюць у Касцёл.

Старшыня камісіі па катэхізацыі пры епіскапаце Расіі біскуп Кірыл Клімовіч адзначыў, што «наш час патрабуе не толькі актывізацыі катэхетычнай дзейнасці, але і пераасэнсавання самога паняцця катэхуменату, каб ён быў здольны даць адказы на пытанні сучаснага свету».

Удзельнікам кангрэса накіраваў пасланне ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы.

Як інфармуе Сathmos.ru, цэнтральная тэма кангрэса — разважанне над хрысціянскім пасвячэннем дарослых праз знаёмства з вопытам катэхетычнай працы ў Францыі. Пра гэты вопыт распавядзе кс. Люк Мелле, дырэктар Цэнтра катэхізацыі пры епіскапаце Францыі, аўтар артыкулаў па катэхізацыі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by