|
У Лацінскай Амерыцы забіта найбольшая колькасць святароў за апошнія гады |
| Друк | |
|
31.01.2013 14:52 |
|
Лацінская Амерыка застаецца самым небяспечным рэгіёнам для каталіцкага духавенства. Па даных Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, толькі ў Калумбіі і Мексіцы за апошнія 8 гадоў былі забіты 47 святароў.
Як інфармуе Седмица.ru, найбольшая колькасць забойстваў у Мексіцы адбылася ў 2004–2005 гг. у самых бедных раёнах і на перакрыжаваннях наркатрафікаў. 17 святароў загінулі тут у 2007–2012 гг. ад рук злачынцаў.
У 2010 г. каля тысячы святароў у гэтых краінах сталі ахвярамі вымагальніцтва, а 162 атрымалі пагрозы смерці.
(AG)
|