Рым: католікі моляцца аб супакоі ў Сірыі і на Блізкім Усходзе | Друк |
01.02.2013 11:27

Увечары 1 лютага ў рымскім касцёле Санта Марыя ін Касмедзін будзе цэлебравацца літургія ўсходняга абраду ў інтэнцыі супакою ў Сірыі і на Блізкім Усходзе.

Пакуты жыхароў краіны, выкліканыя ваеннымі дзеяннямі, ускладняюцца абставінамі зімы, якая ў гэтым годзе выдалася ў Сірыі вельмі суровай. Людзі не маюць чым абагрэць сваё жыллё і на чым прыгатаваць ежу.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by