У Бразіліі праходзяць курсы для біскупаў |
| Друк | |
07.02.2013 10:39 |
У Рыа-дэ-Жанейра зараз праходзяць летнія курсы для біскупаў. Больш за 100 іерархаў з усёй Бразіліі прыбылі на сустрэчу, тэма якой — «Літургія, місія і свецкія вернікі праз 50 гадоў пасля Другога Ватыканскага Сабору».
Па інфармацыі польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, у мерапрыемстве прымаюць удзел старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка і прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Антоніо Канізарэс.
Курсы для біскупаў у Рыа-дэ-Жанейра былі арганізаваны ў 1990 годзе як адзін са спосабаў даць іерархам магчымасць братэрскай сустрэчы, разважання на абраную тэму і абмену вопытам. Па словах арцыбіскупа Рыа Арані Жуана Тэмпеста, гэтыя курсы набываюць усё большую папулярнасць. (AG)
|