У Бразіліі праходзяць курсы для біскупаў | Друк |
07.02.2013 10:39

У Рыа-дэ-Жанейра зараз праходзяць летнія курсы для біскупаў. Больш за 100 іерархаў з усёй Бразіліі прыбылі на сустрэчу, тэма якой — «Літургія, місія і свецкія вернікі праз 50 гадоў пасля Другога Ватыканскага Сабору».

Па інфармацыі польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, у мерапрыемстве прымаюць удзел старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка і прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Антоніо Канізарэс.

Курсы для біскупаў у Рыа-дэ-Жанейра былі арганізаваны ў 1990 годзе як адзін са спосабаў даць іерархам магчымасць братэрскай сустрэчы, разважання на абраную тэму і абмену вопытам. Па словах арцыбіскупа Рыа Арані Жуана Тэмпеста, гэтыя курсы набываюць усё большую папулярнасць.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by