| У Рыме адбудзецца канферэнцыя «Каталіцызм і мацярынства» | | Друк | | 
	| 18.02.2013 11:56 | 
|  18–22 верасня ў Рыме пройдзе VII Міжнародная канферэнцыя «Mater Care International» на тэму «Каталіцызм і мацярынства». Сустрэча адбудзецца ў кантэксце Года веры, 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору і 25-годдзя публікацыі Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ «Mulieris dignitatem» («Аб годнасці жанчыны»).
 Тэма канферэнцыі звязана з важнай праблемай евангелізацыі медыкаў, адказных за здароўе маці.
 Удзельнікі абмяркуюць новы погляд на натуральнае права, практычныя пытанні гендэрнай ідэалогіі, антыканцэпцыю і ўплыў постмадэрнізму на пракрэацыйнае здароўе. Таксама будуць разглядацца дэмаграфічныя праблемы, метад in vitro, пагрозы для маці і дзяцей.
 (AG) 
 |