У Германіі адбудзецца развітальны канцэрт для Бэнэдыкта XVI | Друк |
19.02.2013 10:47

Ініцыятыва «Deutschald pro Papa» («Германія для Папы») рыхтуе канцэрт-падзяку на заканчэнне Пантыфікату Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Імпрэза плануецца 2 сакавіка ў базыліцы Маці Божай у Рэгенсбургу і павінна, па словах біскупа гэтага горада Рудольфа Вадэрхольцэра, выявіць «сувязі паміж верай і цярпеннем».

Ідэю канцэрта прапанаваў брат Пантыфіка кс. Георг Ратцынгер. Музычная праграма будзе ўключаць, акрамя арый і харалаў на Вялікі пост, урыўкі з пасланняў Папы.

Ініцыятыва «Deutschald pro Papa» акрэслівае сябе як «супольнасць, якая аб’ядноўвае ўсіх нямецкіх католікаў, верных Папу», а яе задача — «вяртанне адзінства Касцёлу ў Германіі». У час, калі ў Ватыкане разглядалася справа «Vatileaks», звязаная з выкраданнем асабістых дакументаў Пантыфіка і Апостальскай Сталіцы, гэтая нямецкая ініцыятыва арганізавала акцыю высылання Святому Айцу паштовак з выразамі падтрымкі для яго.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by