Наступны Сусветны дзень хворага адбудзецца ў 2016 годзе ў Назарэце | Друк |
19.02.2013 14:23

Аб гэтым стала вядома падчас сёлетняга святкавання Сусветнага дня хворага, які праходзіў у Альтоцінгу (Германія). Папскім пасланнікам на ім выступаў арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.

Па словах іерарха, хворыя і церпячыя займаюць асаблівае месца ўвагі і навучанняў Святога Айца. Усе тыя, хто займаецца хворымі, заслугоўвае таго, каб іх называлі добрымі самаранамі.

Год і месца святкавання наступнага Сусветнага дня хворага арцыбіскуп Зімоўскі абвясціў 11 лютага — у дзень, калі Бэнэдыкт XVI публічна паведаміў аб сваім рашэнні пакінуць пасад св. Пятра. Аб гэтым інфармуе ўкраінская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

(VGr)

 
© 2003-2022 Catholic.by