Хрысціяне Ірака моляцца аб спыненні насілля і міры | Друк |
19.02.2013 14:43

У апошнія тыдні ў Іраку назіраецца рэзкі рост насілля. Суніцкія паўстанцы, звязаныя з арганізацыяй «Аль-Каіда», спрабуюць дэстабілізаваць урад шляхам тэрактаў. У гэтай сітуацыі сярод іншых насельнікаў краіны пакутуюць таксама хрысціяне.

«Нашым адзіным паратункам застаецца малітва, — адзначае вікарый халдзейскага Патрыярха біскуп Шлеман Вардуні, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Мы жадаем міру і нястомна молімся аб ім. Нам патрэбна пачуццё бяспекі. Наш народ ужо сапраўды выцерпеў вельмі шмат, і мы ўсё яшчэ не ведаем, калі гэтае цярпенне скончыцца. Таму асабліва ў перыяд сёлетняга Вялікага посту мы молімся аб вяртанні міру, пакладаючы давер у Богу. Усё яшчэ вельмі шмат хрысціян эмігрыруе. Мы не адчуваем сябе ў бяспецы, баімся за сваё жыццё і свае сем’і».

Да дыялога і спынення насілля ў краіне заклікаў у сваім першым пасланні таксама новаабраны халдзейскі Патрыярх Луіс Сако.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by