У Егіпце створана Рада Хрысціянскіх Цэркваў для абароны правоў хрысціян | Друк |
25.02.2013 10:55

У Егіпце заснавана Нацыянальная Рада Хрысціянскіх Цэркваў. У яе ўвайшлі прадстаўнікі пяці Цэркваў — Копцкага Каталіцкага Касцёла, Копцкай, Александрыйскай Праваслаўнай, Англіканскай і Евангелічнай Цэркваў, — каб аб’яднаць свае намаганні ў справе абароны правоў хрысціян краіны.

Як інфармуе Infocatho, прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій сабраліся 18 лютага ў копцкім саборы св. Марка ў Каіры, каб падпісаць устаў Нацыянальнай Рады.

У цырымоніі падпісання ўдзельнічалі копцкі Патрыярх Тавадрас ІІ, копцкі каталіцкі Патрыярх Ібрагім Ісаак Сідрак і праваслаўны Патрыярх Александрыйскі Феадор ІІ.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by