Падтрымай кардынала малітвай | Друк |
26.02.2013 13:46

Аdoptacardinal.org — адмысловы сайт, створаны моладдзю для малітоўнай падтрымкі кардыналаў, якія будуць удзельнічаць у канклаве ў сакавіку.

Ідэя суполкі МОЛАДЗЬ 2000 (YOUTH 2000) заключаецца ў духоўнай апецы кожнага са 105 кардыналаў-выбаршчыкаў, каб Дух Святы зрабіў іх здольнымі зрабіць правільны выбар новага Пантыфіка.

Каб далучыцца да малітвы, дастаткова зайсці на сайт і запоўніць анкету (імя, прозвішча і e-mail). На вашу скрыню будзе высланы партрэт і біяграфія аднаго з кардыналаў, за якога вы павінны будзеце маліцца на час працы канклаву.

На сёння да моладзевай ініцыятывы далучылася ўжо больш за 23 тысячы чалавек з усяго свету.

«Мы цвёрда верым, што Бог узрадуецца нашым малітвам — малітве кожнага чалавека, — пішуць арганізатары, — і спадзяёмся, Бог адкажа на нашы малітвы ў Яго імя».

Хто ведае, можа, менавіта вам выпадзе гонар маліцца якраз за будучага Пантыфіка?

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by