Біскупы Паўднёвай Карэі заклікалі новага Прэзідэнта да вырашэння грамадскіх праблем |
| Друк | |
26.02.2013 14:41 |
Да вырашэння сур’ёзных праблем, існуючых у краіне, заклікалі біскупы Паўднёвай Карэі новага Прэзідэнта Пак Кын Хэ, якая перамагла на выбарах у снежні 2012 года і чыя інаўгурацыя адбылася 25 лютага. Пра гэтыя праблемы гаварылася ў выбарчай праграме карэйскага лідара.
Камісія «Справядлівасці і міру» епіскапату Паўднёвай Карэі нагадала ў звароце да новаабранага Прэзідэнта пра важныя грамадскія пытанні, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшальніцтва.
Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, гаворка ідзе найперш пра рэзкае ўзрастанне колькасці самазабойстваў, звальненняў з працы, дыскрымінацыю работнікаў, а таксама пра выпадкі пераследу грамадскіх актывістаў. (AG)
|