Біскупы Паўднёвай Карэі заклікалі новага Прэзідэнта да вырашэння грамадскіх праблем | Друк |
26.02.2013 14:41

Да вырашэння сур’ёзных праблем, існуючых у краіне, заклікалі біскупы Паўднёвай Карэі новага Прэзідэнта Пак Кын Хэ, якая перамагла на выбарах у снежні 2012 года і чыя інаўгурацыя адбылася 25 лютага. Пра гэтыя праблемы гаварылася ў выбарчай праграме карэйскага лідара.

Камісія «Справядлівасці і міру» епіскапату Паўднёвай Карэі нагадала ў звароце да новаабранага Прэзідэнта пра важныя грамадскія пытанні, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшальніцтва.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, гаворка ідзе найперш пра рэзкае ўзрастанне колькасці самазабойстваў, звальненняў з працы, дыскрымінацыю работнікаў, а таксама пра выпадкі пераследу грамадскіх актывістаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by