У Рыме завяршыўся кангрэс, прысвечаны свв. Кірылу і Мятоду | Друк |
27.02.2013 16:09

Міжнародны кангрэс праходзіў у Вечным горадзе 25–26 лютага. Ён быў прысвечаны тэме «Святыя Кірыл і Мятод сярод славянаў. 1150 гадоў з пачатку іх місіі» і прайшоў у Папскім Усходнім інстытуце і Папскім Грэгарыянскім універсітэце.

Як паведамляе sedmitza.ru, міжнародная канферэнцыя разгледзела місію апосталаў славянаў з экуменічнага пункту гледжання. Удзел у дыскусіях прыняў старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі.

У межах святкавання 1150-годдзя прыбыцця святых у Маравію ў Ватыканскіх музеях восенню адкрыецца выстава па матэрыялах раскопак у Славакіі.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by