У Лівіі па абвінавачванні ў прапаведванні хрысціянства арыштаваны 100 коптаў | Друк |
01.03.2013 15:22

27 лютага ўлады Лівіі арыштавалі 100 хрысціян-коптаў, якія працуюць у краіне, па абвінавачванні ў прапаведванні хрысціянства, пасля таго, як на іх паскардзіліся гандляры-мусульмане і некаторыя салафіты.

Як інфармуе Седмица.ru са спасылкай на Linga.org, у затрыманых былі знойдзены хрысціянскія кнігі, відэаматэрыялы і абразы. У той жа час большасць арыштаваных — прафесіяналы ў той ці іншай сферы, якія прыехалі ў Лівію і працуюць па кантракце, і ніводзін з іх не займаецца місіянерствам.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by