Венесуэльцы ў Рыме маліліся за памерлага Прэзідэнта і за абранне Папы | Друк |
09.03.2013 20:51

Пра патрэбу еднасці і міру ў Венесуэле казаў арцыбіскуп Каракаса кардынал Хорхе Уроса Савіна падчас жалобнай святой Імшы ў рымскім касцёле Santa Maria ai Monti. 8 сакавіка іерарх узначаліў там літургію за памерлага Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса.

Святая Імша адбылася пасля агульнай кангрэгацыі, у якой удзельнічаў арцыбіскуп Каракаса, які з’яўляецца адным з кардыналаў-выбаршчыкаў.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, кардынал заклікаў венесуэльцаў маліцца за сваю айчыну і за мірнае вырашэнне канфліктаў, якія яе падзяляюць. Таксама іерарх заахвоціў маліцца аб выбары новага Пантыфіка.

У размове з журналістамі пасля літургіі кардынал нагадаў, што Венесуэла перажывае глыбокія падзелы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by