Іспанія скіроўвае больш за 50 тысяч паведамленняў падзякі Бэнэдыкту XVI | Друк |
13.03.2013 12:53

У Іспаніі падрыхтавана кніга, якая змяшчае больш за 50 тысяч паведамленняў падзякі Бэнэдыкту XVI. Кніга была дастаўлена ў Апостальскую нунцыятуру ў Барселоне і, як чакаецца, будзе адпраўлена Рымскаму Пантыфіку на пенсіі.

Па інфармацыі Ватыканскага радыё, ініцыятарам стварэння такой кнігі стаў адзін з іспанскіх інтэрнэт-рэсурсаў, які займаецца абаронай правоў чалавека. Арганізатары акцыі лічаць за гонар сабраць гэтыя выразы любові і падзякі Папу, які сышоў у адстаўку, і адзначаюць, што Бэнэдыкт XVI неаднаразова падкрэсліваў неабходнасць рэакцыі з боку творчых меншасцяў на сучасныя выклікі, якія стаяць перад чалавецтвам, асабліва ўсё, што мае дачыненне да абароны жыцця, сужэнства і рэлігійнай свабоды.

Арганізатары акцыі дадаюць, што слова Бэнэдыкта XVI вельмі дапамагала грамадскім і хрысціянскім актывістам у выкананні іх місіі.

(AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by