У Расіі выкрылі «забойную» праўду пра сродкі кантрацэпцыі | Друк |
15.03.2013 16:29

Каму выгадны імклівы рост вытворчасці гарманальных кантрацэптываў і ўпэўнены рост іх продажу ў Расіі, краіне, дзе дэмаграфічная сітуацыя, мякка кажучы, далёкая ад дасканаласці? Гэтае пытанне высвятлялі аўтары дакументальнага фільма «Кантрацэптывы. Забойны бізнес», які выйшаў у эфіры маскоўскага тэлеканала ТВЦ.

Выкрыццё адбывалася на аснове бясспрэчных навуковых доказаў ад герояў фільма — прадстаўнікоў медыцыны, біялогіі, акушэрства і гінекалогіі.

Індустрыя пачынаецца з «зямлі». У жаночай кансультацыі з задавальненнем прачытаюць лекцыю пра карысць планавання цяжарнасці, пра небяспеку, звязаную з незапланаванымі цяжарнасцямі, не забудуць нагадаць, што па колькасці абортаў краіна амаль што сусветны лідар… А затым паціху пяройдуць да таго, як вам пашанцавала, бо ў іх ёсць цудоўны сродак супраць усіх гэтых бедаў, і менавіта сёння — па смешнай цане.

Наўрад ці прыемны кансультант будзе распаўсюджвацца пра асцярожнасць ва ўжыванні гарманальнага сродку — не за тым яе тут пасадзілі, па-першае, а па-другое (і гэта самае страшнае), яна сама верыць у тое, што кажа.

Аўтары фільма вырашылі выслухаць і іншы пункт гледжання. І вось ён кардынальна адрозніваецца ад ружовых аповедаў кансультантаў.

Супаставіць прымяненне гарманальных супрацьзачаткавых з раптоўным павелічэннем выпадкаў парушэння цыклаў у жаночым арганізме, а затым і бясплоднасцю, якая паступова набыла характар эпідэміі, спачатку нікому не прыходзіла на думку…

На жаль, у многіх не прыходзіць і зараз. Гарманальныя кантрацэптывы — пры ўсім багацці альтэрнатыў — навязваюцца з маніякальнай упартасцю.

«А яны, між тым, калечаць жанчын, — сцвярджае адзін з аўтараў фільма Марыя Старадубцава, — яны могуць забіваць. У пацыентак у выніку іх ужывання пачыналіся трамбозы, якія ўвыніку заканчваліся тромбаэмбаліяй са смяротным зыходам, пухліны мозга і так далей».

Нават тыя, хто перастаў прымаць сродкі, вымушаны былі праходзіць шматгадовыя курсы тэрапіі, каб аднавіць жаночыя функцыі, а некаторыя асуджаны на гэта ўжо да канца жыцця…

«Усе героі гэтага фільма, — працягвае Марыя Старадубцава, — рэальныя людзі. Яны распавядаюць пра тое, што ведаюць асабіста». Аўтары фільма праверылі на сабе, як выпісваюць гэтыя прэпараты, наведалі шматлікія сем’і, у тым ліку шматдзетныя, запісалі меркаванні экспертаў.

Аўтары фільма маюць надзею, што ён кагосьці спыніць перад няправільным крокам і дапаможа збавіць жыццё і здароўе не толькі сабе, але і сваім будучым дзецям.

Паводле матэрыялаў sobor.by

(VGr)

 
© 2003-2022 Catholic.by