Упершыню на інаўгурацыю Папы прыбудзе Патрыярх Канстанцінопальскі |
| Друк | |
15.03.2013 18:40 |
Упершыню з 1054 г. Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей прыме ўдзел 19 сакавіка ў цырымоніі інаўгурацыі новага Папы — Францішка. Аб гэтым паінфармавала Прэс-служба Экуменічнага Патрыярхату ў Стамбуле.
Як адзначаюць СМІ, гэта важны сігнал, які ўказвае на імкненні да ажыўлення экуменічнага дыялога.
На цырымоніі будуць прысутнічаць таксама праваслаўныя іерархі іншых краін. (AG)
|