Упершыню на інаўгурацыю Папы прыбудзе Патрыярх Канстанцінопальскі | Друк |
15.03.2013 18:40

Упершыню з 1054 г. Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей прыме ўдзел 19 сакавіка ў цырымоніі інаўгурацыі новага Папы — Францішка. Аб гэтым паінфармавала Прэс-служба Экуменічнага Патрыярхату ў Стамбуле.

Як адзначаюць СМІ, гэта важны сігнал, які ўказвае на імкненні да ажыўлення экуменічнага дыялога.

На цырымоніі будуць прысутнічаць таксама праваслаўныя іерархі іншых краін.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by