Папа Францішак паабяцаў прыехаць на Сусветны дзень моладзі ў Бразілію | Друк |
19.03.2013 17:39

Старшыня епіскапату Бразіліі кардынал Раймунда Ассіс пацвердзіў, што Святы Айцец Францішак прыездзе на мерапрыемствы Сусветнага дня моладзі 23–28 ліпеня ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія). Іерарх спаслаўся на сваю размову з Пантыфікам.

У размове, як адзначыў кардынал, папа Францішак паабяцаў, што прыездзе на Сусветны дзень моладзі. У гэтым свяце плануюць прыняць удзел каля 4 мільёнаў маладых католікаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by