Лютэране: клопат пра бедных яднае нас з Папам | Друк |
21.03.2013 11:26

Клопат пра бедных — тое, што яднае лютэран з Папам, — лічаць прадстаўнікі Сусветнай лютэранскай федэрацыі. Яны ўдзельнічалі ў цырымоніі інаўгурацыі Святога Айца Францішка 19 сакавікa.

«Міласэрнае служэнне бедным, якое здзяйсняюць розныя веравызнанні, — сапраўдны шлях сведчання паслання Евангелля», — падкрэсліў старшыня федэрацыі епіскап Муніб Юнан, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Палесцінскі іерарх дадаў, што Апостальская Сталіца і Сусветная лютэранская федэрацыя не толькі камунікуюць паміж сабой, але і супрацоўнічаюць на аснове супольных перакананняў, якія вынікаюць з веры. «Мы павінны працягваць шлях дыялога і служэння, разам шукаючы спосабы, як можам несці Божае пасланне справядлівасці, міру і адзінства», — адзначыў старшыня федэрацыі.

Генеральны сакратар федэрацыі пастар Марцін Юнге паведаміў, што папу Францішка добра ведаюць аргенцінскія лютэране.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by