Францішканаў Святой Зямлі злучае з новым Пантыфікам даўняе супрацоўніцтва |
| Друк | |
21.03.2013 12:04 |
У падзяку Богу за абранне новага Пантыфіка ўключыліся і хрысціяне Ізраіля і Палесціны. Францішканаў Святой Зямлі вельмі радуе тое, што Папа прыняў імя Францішак.
Урачыстая Імша з нагоды абрання новага Наступніка Пятра адбылася ў базыліцы Уваскрасення Пана ў Ерузалеме. Літургію ўзначаліў лацінскі Патрыярх Ерузалема арцыбіскуп Фуад Туаль, у ёй удзельнічаў кусташ Святой Зямлі а. П’ербатыста Піццабала.
Для кустодыі Святой Зямлі дадатковым матывам для ўдзячнасці Богу за новага Папу з’яўляецца шматгадовае знаёмства і супрацоўніцтва з ім. Францішкане Святой Зямлі ўжо даўно праводзяць душпастырскую і адукацыйную дзейнасць у Буэнас-Айрэсе, арцыбіскупам якога быў сённяшні Пантыфік. (AG)
|