У Францыі прайшла вялікая маніфестацыя супраць легалізацыі аднаполых саюзаў | Друк |
24.03.2013 23:50

Сотні тысяч людзей сабраліся 24 сакавіка на вуліцах Парыжа, каб выказаць пратэст супраць легалізацыі гомасексуальных саюзаў. Гэта была адна з апошніх масавых акцый у краіне перад канчатковым прыняццем новага закону, што чакаецца 4 красавіка.

Сярод удзельнікаў маніфестацыі было шмат сем’яў з дзецьмі. Людзі неслі плакаты з надпісамі: «Жадаем працы, а не гома-сужэнстваў», «Не — гееўскаму экстрэмізму».

Падобная маніфестацыя праходзіла ў Францыі 13 студзеня і сабрала каля мільёна ўдзельнікаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by