| Патрыярх Канстанцінопальскі: ёсць канкрэтная надзея на з’яднанне Усходу і Захаду | | Друк | |
| 26.03.2013 11:48 |
|
У Стамбуле, вярнуўшыся з Апостальскай Сталіцы, Патрыярх падкрэсліў вялікі экуменічны клопат папы Францішка. Іерарх прызнаўся, што быў вельмі ўражаны тым, што адразу пасля яго прыбыцця ў Рым Пантыфік запрасіў яго на вячэру з кардыналамі і папрасіў благаславіць ежу. «Мы размаўлялі не толькі пра збліжэнне Касцёла Усходу і Захаду, але і аб праблемах, звязаных з беднасцю і аховай свету», — дадаў Патрыярх. (AG) |