57 хрысціянскіх святыняў з 300 засталося ў Іраку з пачатку вайны | Друк |
26.03.2013 14:07

З пачатку вызваленчай вайны ў Іраку з 300 хрысціянскіх святыняў засталося толькі 57 і з 1,4 мільёна хрысціян — каля паўмільёна. Як адзначыў халдзейскі Патрыярх Луіс Сако, святыні, якія засталіся, працягваюць падвяргацца нападам.

Як інфармуе Седмица.ru, іракскія хрысціяне сутыкнуліся з рэальнымі фактамі забойстваў, выкраданняў, катаванняў і прымусовай ісламізацыі з часу пачатку вайны ў 2003 годзе.

Акрамя таго, што хрысціяне сталі аб’ектам пераследу за веру з боку розных тэрарыстычных груповак, яны таксама трапілі пад агонь араба-курдскіх, шыіцкіх, суніцкіх канфліктаў, якія сталі больш частымі пасля ваеннага ўварвання ЗША ў Ірак.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by