Нямецкае выдавецтва Herder перавыдасць 7 кніг папы Францішка | Друк |
26.03.2013 14:57

У бліжэйшыя тры месяцы ў Германіі агулам з’явіцца сем кніг аўтарства папы Францішка. Выдавецтва Herder з Фрайбурга выкупіла выключныя правы на нямецкім рынку на публікацыю кніг сённяшняга Папы Рымскага.

Пра гэта паведамляе партал katolisch.de са спасылкай на нямецкае інфармацыйнае агенцтва dpa.

Такім чынам, выдавецкі дом Herder будзе адзіным выдавецтвам у Германіі, які апублікуе кнігі, напісаныя кардыналам Хорхе Марыа Берголіа. Першыя дзве кнігі паступяць у продаж ужо 15 красавіка. Пачатковы тыраж — 100 000 экзэмпляраў.

 

Таксама, як перадае katholisch.de, шматлікія іншыя выдавецтвы ў бліжэйшы час плануюць перавыдаць кнігі пра папу Францішка.

Выдавецтва Herder ужо больш чым 56 гадоў выдае кнігі папярэдніка сённяшняга Пантыфіка кардынала Ёзафа Ратцынгера. Да гэтага часу было выдадзена 60 кніг Бэнэдыкта XVI.

(JLS)


 
© 2003-2024 Catholic.by