На Кубе Вялікая пятніца ўжо другі год будзе вольным ад працы днём | Друк |
27.03.2013 12:46

Ужо другі год Вялікая пятніца будзе на Кубе вольным ад працы днём, пасля таго, як урад краіны з-за напружаных адносінаў з Касцёлам ігнараваў рэлігійныя святы ў афіцыйных календарах. Рашэнне было знойдзена пасля паляпшэння адносінаў паміж Апостальскай Сталіцай і Гаванай, а таксама дзякуючы візітам на Кубу Яна Паўла ІІ у 1998 г. і Бэнэдыкта XVI у 2012-м.

У паведамленні, апублікаваным газетай камуністычнай партыі «Granma», гаворыцца, што «кіраўнікамі краіны было вырашана адобрыць адпачынак ад працоўнай дзейнасці ў Вялікую пятніцу 29 сакавіка 2013 г.».

Як інфармуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, пасля візіту Яна Паўла ІІ у краіне ў якасці рэлігійнага свята было адноўлена Божае Нараджэнне, а ў мінулым годзе пасля візіту Бэнэдыкта XVI быў дазволены «ў выглядзе выключэння» вольны дзень у Вялікую пятніцу.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by