У Аргенціне — вялікая зацікаўленасць кнігамі сённяшняга Папы | | Друк | |
27.03.2013 16:07 |
Абранне кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Святы Пасад выклікала ў аргенцінцаў вялікую зацікаўленасць яго кнігамі. Распрададзена ўжо 6 з паловай тысяч экзэмпляраў апублікаванай у 2010 г. кнігі-інтэрв’ю «Езуіт» і надрукавана яшчэ 75 тысяч. З’явілася таксама новае выданне апублікаванай у 2010 г. кнігі «Пра неба і зямлю» ў 50 тысячах экзэмпляраў. Кніга ўяўляе сабой збор размоваў кардынала Берголіа з Абрагамам Скоркам — пісьменнікамі, выкладчыкам і рэктарам рабінскай семінарыі ў Буэнас-Айрэсе. (AG) |