У Вялікі пост кожны дзясяты расіянін вырашыў не карыстацца сацыяльнымі сеткамі | Друк |
28.03.2013 11:48

Кожны дзясяты расіянін вырашыў адмовіцца ад карыстання сацыяльнымі сеткамі ў інтэрнэце на працягу Вялікага посту. Такія даныя апытання, праведзенага парталам Superjob 12–15 сакавіка сярод жыхароў Расіі.

Як паведамляе агенцтва «Интерфакс», 60% апытаных збіраюцца адмовіцца ў гэты час ад лаянкі, 35% — ад забаўляльных мерапрыемстваў, 33% — ад няпоснай ежы. Яшчэ 30% рэспандэнтаў плануюць адмовіцца ад палення.

13% расіян, якія карыстаюцца інтэрнэтам, хочуць адмовіцца на Вялікі пост ад карыстання сацыяльнымі сеткамі або абмежаваць яго.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by