Мусульманскія экстрэмісты ў Афрыцы пагражаюць на Вялікдзень хрысціянам | Друк |
30.03.2013 20:02

«Мы будзем падпальваць дамы і касцёлы. На Вялікдзень рыхтуйцеся да катастрофы», — заявілі мусульманскія экстрэмісты, якія ўзялі на сябе адказнасць за апошнія тэрарыстычныя акты ў дачыненні да хрысціян ва Усходняй Афрыцы.

У лютым гэтага года, як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, экстрэмісты забілі каталіцкага святара пры касцёле св. Тэрэзы ў Занзібары. За апошнія месяцы дзясяткі хрысціянскіх святынь знішчаны ў Кеніі і Танзаніі.

«Мы надалей будзем праслаўляць Бога на гэтай зямлі. Мы застанемся тут так доўга, як доўга будзе аб’яўляцца тут Яго хвала», — сказаў мясцовы пастар пасля таго, як мусульмане падпалілі храм, у якім ён служыў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by