Сённняшняга Папу ведаюць як абаронцу правоў дзяцей і самотных маці | Друк |
31.03.2013 16:30

«Кардынал Хорхе Марыа Берголіа быў абаронцам правоў дзяцей і самотных маці, — адзначае Вольга Мунас, журналістка і старшыня аргенцінскага таварыства абаронцаў ненароджаных дзяцей і сям’і FAMPAZ. — Ён вельмі шмат рабіў на карысць абароны жыцця і заўсёды казаў з націскам: на самотную цяжарную жанчыну нельга паказваць пальцам — трэба аказаць ёй міласэрнасць і дапамогу».

Журналістка падкрэслівае, што ў бытнасць арцыбіскупам Буэнас-Айрэса сённяшні Пантыфік быў вельмі занепакоены злачынствамі супраць дзяцей і прасіў аб супрацоўніцтве ў гэтай справе. На сустрэчы з групай замежных прадпрымальнікаў ён крытыкаваў сітуацыю, калі людзі, што маюць найноўшыя маркі машын, выкарыстоўваюць у сваіх злачынных мэтах дзяцей, меншых нават за 9 гадоў.

Аргенцінская журналістка ўзгадвае таксама пра сваю сустрэчу з будучым Папам у грамадскім транспарце, дзе адна жанчына саступіла яму месца. «Не, вы больш стомлены, чым я, бо, напэўна, працавалі дома, а зараз едзеце на працу», — адказаў гэтай жанчыне кардынал Берголіа.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by