Ірак: Вялікдзень пад аховай службаў бяспекі і з надзеяй на візіт Папы | Друк |
01.04.2013 11:15

Хрысціяне Ірака адзначалі Вялікдзень пад аховай службаў бяспекі і за высокімі мурамі. Хрысціянскія месцы культу ў гэтай краіне не аднойчы станавіліся мэтай тэрарыстычных замахаў.

Сёлета кожны з вернікаў, якія ішлі на Пасхальную вігілію ў іракскія святыні, праходзілі два віды кантролю: спачатку паліцыі, а затым парафіяльных службаў парадку.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у гэтым годзе на Вялікдзень вернікі Ірака асабліва маліліся аб візіце папы Францішка. Некалькі дзён таму падчас сустрэчы з халдзейскім Патрыярхам Луісам Сако Пантыфік прыняў яго запрашэнне і пааабяцаў наведаць Блізкі Усход.

Да Каталіцкага Касцёла належаць дзве трэція іракскіх хрысціян.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by