Патрыярх Маскоўскі павіншаваў Святога Айца з Вялікаднем | Друк |
01.04.2013 15:25

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў з Вялікаднем Святога Айца Францішка і іншых кіраўнікоў хрысціянскіх Цэркваў. «Ад усёй душы жадаю Вам светлай пасхальнай радасці, моцнага здароўя і дапамогі Божай у Вашым адказным служэнні», — напісаў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы.

«Сёння хрысціяне стаяць перад абліччам многіх выклікаў: у шэрагу рэгіёнаў працягваюцца крывавыя канфлікты, не спыняецца варожасць паміж людзьмі, робяцца спробы выцясніць хрысціянскія каштоўнасці з грамадскага жыцця. Але якой бы складанай ні была рэальнасць, якая нас атачае, мы пакліканы разам перамагаць зло гэтага свету», — гаворыцца ў пасланні, тэкст якога прыводзіць афіцыйны сайт Маскоўскага Патрыярхату.

Акрамя папы Францішка, сярод адрасатаў віншавання таксама Каталікос усіх армянаў Гарэгін ІІ, кіраўнік Англіканскай Царквы архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, старшыня Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі прэзэс Нікалаус Шнайдэр, кіраўнік Евангелічна-Лютэранскай Царквы Фінляндыі доктар Кары Мякінен.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by