Мітрапаліт Іларыён да Святога Айца: няхай перамога Хрыста ўмацоўвае нашы сэрцы | Друк |
02.04.2013 12:55

Віншаванне з Вялікаднем Святому Айцу Францішку і іншым кіраўнікам хрысціянскіх Цэркваў накіраваў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён. «Ад усёй душы віншую Вас са „святам святаў і ўрачыстасцю з урачыстасцяў“ — Светлым Уваскрасеннем з памерлых Пана нашага Езуса Хрыста словамі пасхальнага прывітання: „Хрыстус уваскрос!“» — піша праваслаўны іерарх.

«У сучасным свеце, пасярод пакутаў і стратаў, нам падорана надзея ў Хрысце, які перамог смерць і тленнасць „хвалою Айца“ (пар. Рым 6, 4), — адзначаецца ў пасланні, тэкст якога прыводзіць сайт Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. — Няхай перамога Хрыста ўмацоўвае нашы сэрцы і дапамагае супрацьстаяць дзеянню граху ў навакольным свеце».

«Сардэчна жадаю Вам светлай радасці аб Уваскрослым Збаўцу, здароўя і доўгіх гадоў», — піша Мітрапаліт Іларыён.

Папу Францішка, Каталікоса ўсіх армянаў Гарэгіна ІІ, кіраўніка Англіканскай Царквы архіепіскапа Кентэрберыйскага Джасціна Уэлбі, старшыню Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі прэзэса Нікалауса Шнайдэра, кіраўніка Евангелічна-Лютэранскай Царквы Фінляндыі доктара Кары Мякінена павіншаваў з Вялікаднем таксама Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by