У Францыі імкліва ўзрастае колькасць католікаў-неафітаў | Друк |
03.04.2013 13:21

Каля 5 тысяч асобаў прынялі сакрамэнт хросту ў Францыі ў пасхальную вігілію і Вялікдзень гэтага года. Гэта амаль у два разы больш, чым у мінулым годзе. Колькасць дарослых французаў, якія прынялі сакрамэнт хросту, складае 3200 асобаў. Большасць з іх ад 25 да 30 гадоў.

Паводле апытвання, якое правёў французскі епіскапат, 45,4% з новаахрышчаных перайшлі з традыцыйнай для іх канфесіі ці рэлігіі ў Каталіцкі Касцёл, а 42% (што складае 1349 асобаў) прыйшлі ў Каталіцкі Касцёл, не вызнаючы да гэтага ніякай веры.

Разам з дарослымі сакрамэнт хросту прынялі 1463 падлеткі (589 хлопцаў і 874 дзяўчат ва ўзросце 13–18 гадоў).

Нагадаем, у мінулым годзе ў велікодныя святы сакрамэнт хросту прынялі амаль тры тысячы французаў. Дзве трэція з іх былі асобамі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Аб гэтым паведамляе партал Credo са спасылкай на «Католицький Оглядач».

(VGr)

 
© 2003-2022 Catholic.by