Новыя ахвяры сутыкненняў паміж хрысціянамі і мусульманамі ў Егіпце | Друк |
08.04.2013 16:17

Адзін чалавек загінуў і каля 30 былі паранены 8 красавіка падчас сутыкненняў паміж мусульманамі і хрысціянамі-коптамі каля катэдральнага касцёла св. Марка ў Каіры (Егіпет). Пахаванне чацвярых ахвяраў сутычак, якія выбухнулі ў мінулую пятніцу, абярнулася новымі беспарадкамі.

Копцкі Патрыярх Александрыі Тавадрас ІІ звяртаўся да народа з заклікам спыніць насілле, праявіць розум і стрыманасць.

Як паведамляе «Благовест», у пятніцу ахвярамі беспарадкаў каля храма св. Георгія надалёка ад Каіра сталі чацвёра хрысціян і адзін мусульманін. Нагодай стала дзіцячая забава, калі дзеці з хрысціянскай супольнасці сталі размаўлёўваць сцяну аднаго з будынкаў, які адносіўся, як выявілася, да ісламскага багаслоўскага цэнтра. Здарэнне скончылася перастрэлкай.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by